Навуковая канферэнцыя ў абласным краязнаўчым музеі

Ва ўстанове культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей ім. А.Р. Раманава» 13 чэрвеня 2024 года прайшла навуковая канферэнцыя «Гісторыка-культурная спадчына Падняпроўя-2024», прысвечаная 80-годдзю вызвалення Магілёўскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 30 даследчыкаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, музейных супрацоўнікаў, у тым ліку работнікі маскоўскага Цэнтральнага музея Вялікай Айчыннай вайны (Музея Перамогі), ДБУК «Бранскі дзяржаўны краязнаўчы музей» і дзяржаўнай установы культуры Тульскай вобласці «Тульскае музейнае аб’яднанне».

У ходзе канферэнцыі з дакладам на тэму «Школы ФЗН і аднаўленне Магілёўшчыны ў пасляваенны перыяд» выступіў вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці», магістр гістарычных навук Аляксандр Петухоў.

Удзельнікі канферэнцыі змаглі азнаёміцца з новай выставай «80 рэліквій Вялікай Айчыннай вайны».

 

1 З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звяртаецца дырэктар музея Віктар Мікалаевіч Анненкаў
2 Удзельнікі канферэнцыі падчас пленарнага пасяджэння.
3 Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці А.В.Петухоў выступае з дакладам