Дзень адкрытых дзевераў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна ў рамках Міжнароднага тыдня архіваў
6 чэрвеня 2024 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна праведзены Дзень адчыненых дзвярэй у рамках Міжнароднага тыдня архіваў. Архіў наведала група грамадзян пажылога ўзросту аддзялення дзённага прабывання Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г.Гродна. Для наведвальнікаў была арганізавана аглядная экскурсія па архіве. Госці пабывалі ў выставачнай зале, архівасховішчы і ў лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў. Сярод гасцей былі супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія працавалі ў чытальнай зале архіва, асаблівую цікавасць у якіх выклікала наведванне навукова-даведачнай бібліятэкі.
![]() |
Грамадзяне пажылога ўзросту аддзялення дзённага знаходжання ЦСАН Кастрычніцкага раёна г.Гродна ў выставачнай зале падчас прагляду стэндавай выставы |
![]() |
Наведвальнікі ў архівасховішчы |
![]() |
Наведвальнікі ў лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў |
![]() |
Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў даведачна-навуковай бібліятэцы архіва |
![]() |
Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі загадчык аддзела Цвердахлебава Ю.Б. і загадчык сектара Смаляго Г.Г. (злева загадчык аддзела ўліку дакументаў, ІПС і ААТ НГАБ у г.Гродна Бомбель А.С.) |