Аб правядзенні семінара з асобамі, адказнымі за архіў і справаводства сельскіх Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў Сенненскага раёна, спецыялістам установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы»

У рамках Міжнароднага тыдня архіваў 6 чэрвеня 2024 года архівістам 1-ай катэгорыі Дзяржархіва ў г.Оршы Катлоўскай Наталляй праведзены семінар з асобамі, адказнымі за архіў і справаводства сельскіх Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў Сенненскага раёна, крыніц – камплектавання архіва, па тэме «Аб новай рэдакцыі Інструкцыі па справаводству ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, зацверджанай пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2024 г. №2. Складанне наменклатуры спраў арганізацыі, афармленне спраў у адпаведнасці з наменклатурай спраў».

У ходзе правядзення семінара спецыялістам архіва праведзена тлумачальная работа па пытаннях новай рэдакцыі інструкцыі па справаводству, разгледжаны канкрэтныя практычныя сітуацыі, праблемы, якія ўзнікаюць пры рабоце з наменклатурай спраў.