Аб правядзенні спецыялістам установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» семінараў з арганізацыямі крыніцамі камплектавання архіва, у рамках Міжнароднага тыдня архіваў

У рамках Міжнароднага тыдня архіваў 5-6 чэрвеня 2024 года вядучым архівістам Дзяржархіва ў г.Оршы Кажановай Святланай праведзены семінары са спецыялістамі структурных падраздзяленняў упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Сенненскага райвыканкама, дзяржаўнага прадпрыемствы «Аршанскі рэгіянальны цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва і нерухомасці», з асобамі, адказнымі за архіў і справаводства сельскіх Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў Сенненскага раёна, крыніц – камплектавання архіва, па тэме «Аб новай рэдакцыі Інструкцыі па справаводстве ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, зацверджанай пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2024 г. №2. Складанне наменклатуры спраў арганізацыі, афармленне спраў у адпаведнасці з наменклатурай спраў».

У ходзе правядзення семінараў спецыялістам архіва праведзена тлумачальная работа па пытаннях новай рэдакцыі інструкцыі па справаводству, афармленне спраў у адпаведнасці з наменклатурай спраў, агучаны патрабаванні, якія прад’яўляюцца да складання наменклатуры спраў.