4 чэрвеня 2023 г. Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі навучэнцы сярэдняй школы № 2 г. Віцебска, якія знаходзяцца ў профільным летнім аздараўленчым школьным лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей

У ходзе мерапрыемства, праведзенага ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» і прымеркаванага да Міжнароднага тыдня архіваў і 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, дзеці даведаліся аб месцах захоўвання дакументаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны, рабоце архівістаў па зборы дакументаў у вызваленых гарадах і паглядзелі дакументальны фільм «Вызваленне», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

На фота: Навучэнцы сярэдняй школы № 2 г. Віцебска падчас наведвання Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці.