Установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» праводзіць мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы школе»

4 чэрвеня 2024 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) для школьнікаў ДУА «Сярэдняя школа №75 г.Гомеля» быў праведзены ўрок-лекцыя на тэму «Вызваленне Беларусі. Герояў подзвігі несмяротныя».

У рамках мерапрыемства старшы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў ДАГв Аліна Драздова правяла ўрок «Вызваленне Беларусі. Герояў подзвігі несмяротныя». У ходзе гутаркі са школьнікамі гаварылі аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, захаванні памяці аб подзвігах герояў, якія бралі ўдзел у абароне і вызваленні нашай Радзімы.

Акрамя таго, у чытальнай зале ДАГв для хлопцаў быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Вызваленне» ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечаны 80-м угодкам вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У завяршэнне мерапрыемства для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архівасховішчы, якую правяла вядучы архівіст аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў Марына Бартноўская, падчас якой школьнікі азнаёміліся з умовамі захоўвання дакументаў, складам архіўных фондаў.

 

Школьнікі ў чытальнай зале абласнога архіва
Вучні ДУА «СШ №75» падчас урока
Школьнікі ў архівасховішчы
Школьнікі знаёмяцца з умовамі захоўвання дакументаў
У архівасховішчы абласнога архіва