БДАМЛМ прыняў удзел у штогадовай акцыі «Ноч музеяў»
18 мая 2024 года работнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Цынкевіч Ксенія Віктараўна прыняла ўдзел у штогадовай акцыі «Ноч музеяў» у Літаратурным музеі Петруся Броўкі, філіяле Установы «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры».
У рамках штогадовай акцыі «Ноч музеяў» вядучым архівістам былі арганізаваны лекцыя і варажба на таро для наведвальнікаў музея. Госці маглі выбраць карты і атрымаць іх інтэрпрэтацыі, якія раскрылі ім таямніцы і далі адказы на пытанні, звязаныя з жыццёвым выбарам. Мерапрымствы прыцягнулі ўвагу гасцей і стварылі атмасферу вечара.
Ноч музеяў апынулася яркай і запамінальнай падзеяй, дзякуючы займальным лекцыям і незвычайным забавам, прапанаваным усімі работнікамі.
На фота: Арганізатары «Ночы музеяў» у Літаратурным музеі Петруся Броўкі, філіяле Установы «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры».