17 мая 2024 года супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржархіў у г.Слуцку» прынялі ўдзел у вечары памяці Міхаіла Марачкоўскага «Усёй душой з вамі»

У гарадскім Доме культуры прайшоў вечар памяці Міхаіла Марачкоўскага.

Міхаіл Уладзіміравіч Марачкоўскі ураджэнец вёскі Стараград Кармянскага раёна Гомельскай вобласці. Працаваў дырэктарам некалькіх школ у Беларусі. У Слуцку ўзначальваў аддзел адукацыі, кіраваў школай-інтэрнатам для дзяцей-сірот і дзяцей, пазбаўленых бацькоўскай апекі. Працаваў дырэктарам дзіцячага санаторыя «Случ», намеснікам дырэктара санаторыя.

Міхаіл Уладзіміравіч захапляўся паэзіяй. На партале «Вершы.ру» апублікавана мноства яго вершаў. Выдадзены зборнік вершаў «Калейдаскоп жыцця». Песні на вершы Міхаіла Марачкоўскага ў рэпертуары творчых калектываў Случчыны і не толькі, у тым ліку Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусі імя Г.І. Цітовіча. Цёплымі ўспамінамі пра паэта, педагога, добрага сябра і чалавека на вечары памяці ў Слуцкім гарадскім Доме культуры падзяліліся кампазітар і выканаўца песень ураджэнец Случчыны Станіслаў Коршак, былы намеснік старшыні Слуцкага гарвыканкама Валянцін Сітнік, паэт і вядучы старонкі Міхаіла Марачкоўскага на сайце Вершы.ру Алег Старынчык, удава Міхаіла Маракоўскага Галіна. На вечары памяці гучалі вершы паэта.

Песні на вершы Міхаіла Уладзіміравіча выканалі Уладзіслаў Коршак, творчыя калектывы Случчыны.

Таксама ў рамках мерапрыемства супрацоўнікамі занальнага дзяржархіва па дакументах з асабістага паходжання Марачкоўскага Міхаіла Уладзіміравіча была падрыхтавана выстава, дзе былі прадстаўлены фатаграфіі розных гадоў М.У. Марачкоўскага, зборнік вершаў, песень, афарызмаў «Калейдаскоп жыцця» і іншыя цікавыя дакументы.

 

1. Вечар памяці
2. Вечар памяці М.В.Марачкоўскага
3. Выстава дакументаў
4. Дакументы прадстаўленыя на ўстаўцы
5. Знаёмства з дакументамі
6. Супрацоўнікі архіва і вядучы мерапрыемствы