Урачыстае адкрыццё Дошкі «Лепшыя работнікі года» ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
1 лютага 2024 г.у дзяржаўнай установе «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» адбылося ўрачыстае адкрыццё Дошкі «Лепшыя работнікі года».
Адкрываючы дошку «Лепшыя работнікі года» дырэктар архіва А.К. Дземянюк адзначыў, што занясенне на дошку «Лепшыя работнікі года» з’яўляецца адной са значных формаў грамадскага прызнання і матэрыяльнага заахвочвання работнікаў архіва за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, ініцыятыўнасць у працы, значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы архіўнай справы і справаводства, паспяховае выкананне задач, якія стаяць перад архівам, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і падзякаваў намінантам за плённую працу ў 2023 годзе. Адбор прэтэндэнтаў для занясення на Дошку праходзіў у адпаведнасці з Палажэннем, прынятым на пасяджэнні дырэкцыі архіва ад 29.09.2024 №4, і ва ўмовах канкурэнцыі. Прыйшлося нават звярнуцца да таемнага галасавання.
Па выніках працы лепшымі работнікамі 2023 года прызнаныя:
1. Агеенка Таццяна Мікалаеўна, навуковы супрацоўнік аддзела публікацый;
2. Грыцавец Дзмітрый Васільевіч, загадчык сектара інфармацыйных камп’ютарных тэхналогій аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій;
3. Клепік Вольга Іванаўна, вядучы архівіст сектара арганізацыі работы па паляпшэнні фізічнага стану дакументаў аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў;
4. Метнева Святлана Уладзіміраўна, загадчык сектара тэхнічнага афармлення спраў аддзела навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў;
5. Монзуль Уладзімір Юр’евіч, намеснік загадчыка аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм;
6. Ралёнак Валянціна Максімаўна, вядучы архівіст сектара па працы з дзяржаўнымі арганізацыямі аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду.
Ад імя занесеных на Дошку «Лепшыя работнікі года» выступіла навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Т.М.Агеенка, якая падзякавала ўвесь калектыў архіва за высокі давер. Гэта званне – лепшыя работнікі года– абавязвае працаваць яшчэ лепш.