31 студзеня 2024 г. супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прайшлі падрыхтоўку па вывучэнні спецыяльнага комплексу мер прадухілення небяспекі, якія ўкаранёны пры рэканструкцыі будынка новага архівасховішча

31 студзеня 2024 г. супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прайшлі падрыхтоўку па вывучэнні спецыяльнага комплексу мер прадухілення небяспекі, якія ўкаранёны пры рэканструкцыі будынка новага архівасховішча ў г. Гомелі па вул. Косарава. Архіў захоўвае вялікі аб’ём дакументаў на матэрыяле з высокім паказчыкам пажарнай нагрузкі – паперы, у сувязі з чым падлягае асаблівай ахове. Пажарнай бяспекі новага архівасховішчабыла ўдзелена павышаную ўвагу.

Інструктаж правёў прадстаўнік падраднай арганізацыі. Ён расказаў архівістам аб спецыяльных правілах пажарнай бяспекі, якія прадпісваюць больш строгія патрабаванні да тэхнічнага абсталявання архіўных збудаванняў. У прыватнасці, супрацоўнікам архіва расказалі аб сродках пажаратушэння. У новым архівасховішчы ўстаноўленагазавая сістэма з вуглякіслым газам. Перавагі газавых установак у кампактнасці, прастаце прымянення, бяспекі для навакольнага асяроддзя, эфектыўнай барацьбе з агнём і адсутнасці шкоды для дакументаў, якія захоўваюцца.

«Комплексныя меры дазваляюць мінімізаваць рызыкі ў забеспячэнні бяспекі супрацоўнікаў, дакументаў і ў цэлым архівасховішча, што з’яўляецца найважнейшай задачай галіны», – адзначыў дырэктар архіва А.М. Сушчэвіч.