Супрацоўнікі БДАМЛІ на прэзентацыі мемуараў свайго фондаўтваральніка Мікалая Чаргінца

31 студзеня работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі прэзентацыю мемуараў народнага пісьменніка і фондаўтваральніка БДАМЛМ Мікала Чаргінца ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Пісьменнік прадставіў 4 кнігі з цыклу аўтабіяграфічных раманаў «Цяжкія дарогі жыцця», а таксама падзяліўся фактамі сваёй багатай біяграфіі, якія пасля ўвойдуць у наступныя выданні. Акрамя таго, аўтар прадставіў рэдкія асобнікі сваіх кніг з асабістага архіва.

Была падрыхтавана выстава-прагляд пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка па матэрыялах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.