Аб экспанаванні банэрнай выстаўкі «Брэсцкая вобласць: старонкі гісторыі» у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце
Напярэдадні 84-годдзя з дня ўтварэння Брэсцкай вобласці (4 снежня 1939 г.) супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці 29 лістапада прэзентавалі банэрную выстаўку «Брэсцкая вобласць: старонкі гісторыі» ва ўстанове адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт».
Студэнты азнаёміліся з прадстаўленымі на выстаўцы архіўнымі дакументамі, фатаграфіямі, артыкуламі з Брэсцкай абласной газеты «Зара», якія адлюстроўваюць асноўныя вехі развіцця вобласці і значныя падзеі ў яе гісторыі (са снежня 1939 г.і да канца 1980-х гг.).
Выстаўка будзе экспанавацца ва ўніверсітэце да 8 снежня.
1. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Калустава Г.Д. расказвае студэнтам пра прадстаўленыя на выстаўцы дакументы |
2. Студэнты на фоне выстаўкі |