Форум Саюза юрыстаў «Права ў сучасным свеце»

30 лістапада -1 снежня 2023 года адбылося адкрыццё форуму Саюза юрыстаў «Права ў сучасным свеце», суарганізатарам якога выступае Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Перад пачаткам форуму гасцям і ўдзельнікам была прадстаўлена выстава архіўных дакументаў з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, якая прысвечана станаўленню і развіццю беларускай дзяржаўнасці. Гісторыя юстыцыі нашай краіны непарыўна звязана з утварэннем маладой беларускай Рэспублікі, абвешчанай у студзені 1919 года. Дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў прадставіў фатаграфіі, якія адлюстроўваюць асноўныя этапы станаўлення нашай дзяржавы.

Выстава дае магчымасць дакрануцца да ўнікальных архіўных дакументаў, якія характарызуюць гістарычныя аспекты зараджэння, станаўлення і развіцця нацыянальнай беларускай дзяржаўнасці.

 

1. Дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дземянюк знаёміць дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава і іншых удзельнікаў Форуму з матэрыяламі выставы
2. Намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных дадзеных Рэспублікі Беларусь С.У.Задзіран і ўдзельнік Форуму знаёмяцца з матэрыяламі выставы
3. Старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў А.І.Швакаў знаёміцца з матэрыяламі выставы
4. Першы сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі А.С. Лук’янаў знаёміцца з матэрыяламі выставы
5. На выставе