Экскурсія для вучняў ДУА «Сярэдняя школа №19 г.Брэста» у Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці
29 лістапада 2023 г.у рамках акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі вучні 7-га класа ДУА «Сярэдняя школа №19 г.Брэста».
Школьнікаў азнаёмілі з гісторыяй установы, расказалі аб асноўных напрамках дзейнасці і складзе дакументаў архіва, умовах захоўвання дакументаў у архівасховішчы.
Таксама з вучнямі была праведзена віктарына па гісторыі г.Брэста.
![]() |
1. Архівіст ΙΙ кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Якута Н.В. расказвае вучням аб складзе дакументаў архіва |
![]() |
2. Падчас віктарыны |
![]() |
3. Вучні ДУА «Сярэдняя школа №19 г.Брэста» у фае будынка архіва па вул.В.Харужай,15 |