Дакументальны летапіс: «Аб праектаванні будаўніцтва тралейбуса першай чаргі ў горадзе Магілёве»

У рамках рубрыкі «Дакументальны летапіс» установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прадстаўляе для азнаямлення копію рашэння Магілёўскага гарвыканкама ад 20 ліпеня 1962 года №584 «Аб праектаванні будаўніцтва тралейбуса першай чаргі ў горадзе Магілёве».

З гэтага рашэння гарадскіх уладаў пачалося станаўленне і развіццё электрычнага транспарта ў Магілёве. Першапачаткова тралейбусны рух быў запушчаны па двух маршрутах: чыгуначны вакзал – пасёлак завода №511 і чыгуначны вакзал – ПТА. На сёння тралейбусы абслугоўваюць пасажыраў на сямі маршрутах, агульнай працягласцю больш за 230 кіламетраў. Тралейбусны парк папоўнілі прадстаўнікі сучаснага віду электрычнага транспарту – электробусы.

Спіс выкарыстаных крыніц:
Установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» (ГАМог), Фонд 11, Воп.5, Спр. 288, Л. 163-165.