У Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці прайшла аглядная экскурсія для навучэнцаў філіяла МДЛУ «Лінгвагуманітарны каледж», якія праходзяць практыку на базе дзяржархіва

1 снежня 2023 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» у Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці была праведзена аглядная экскурсія для навучэнцаў 3-га курса спецыяльнасці «Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання» філіяла МДЛУ «Лінгвагуманітарны каледж», якія праходзяць навучальную практыку на базе дзяржархіва.

Супрацоўнікі расказалі гасцям пра гісторыю стварэння абласнога архіва, асноўныя напрамкі дзейнасці ўстановы. Таксама навучэнцы наведалі архівасховішча, дзе даведаліся, як размяшчаюцца дакументы, пра ўмовы іх захоўвання.

Перад пачаткам практыкі з навучэнцамі быў праведзены ўступны інструктаж па тэхніцы бяспекі.