«Архівы – школе»: школьнікі пазнаёміліся з працай архіва
20 лістапада 2026 года навучэнцы 8 класа Базавай школы №9 імя А.С.Пушкіна г.Полацка пабывалі ў Занальным дзяржаўным архіве ў г.Полацку. Візіт адбыўся ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе».
Гасцей сустрэла Дзічкевіч Марына Міхайлаўна, загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў. У час сустрэчы яна патлумачыла, як архівы дапамагаюць захоўваць важныя сведчанні мінулага і чаму да іх звяртаюцца не толькі даследчыкі, але і звычайныя грамадзяне. Школьнікі таксама даведаліся, дзе можна атрымаць адукацыю ў галіне архіўнай справы і якія якасці спатрэбяцца будучаму архівісту.
Затым для рабят правялі экскурсію. Яны пабывалі ў архіўных сховішчах, убачылі, як спецыялісты працуюць з дакументамі, і пазнаёміліся з матэрыяламі, якія захоўваюцца ў архіве.
![]() |
| 1. Вучні Базавай школы №9 імя А.С.Пушкіна г.Полацка ў Занальным дзяржаўным архіве ў г.Полацку» |

