БДАМЛМ на літаратурнай імпрэзе «На хвалі «Маладняка»

29 лістапада 2023 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел у літаратурнай імпрэзе «На хвалі «Маладняка», прымеркаванай да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання «Маладняк», якая адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

На мерапрыемстве былі падведзены вынікі дзейнасці віртуальнага праекта «На хвалі часу, у плыні жыцця» (2019-2023 гг.), які быў рэалізаваны Нацыянальнай бібліятэкай сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры і Выдавецкім домам «Звязда».

Падчас мерапрыемства адбылася прэзентацыя дванаццатага віртуальнага раздзела праекта, прысвечанага 115-годдзю з дня нараджэння Яўгеніі Пфляўмбаўм (1908-1996) – паэткі і перакладчыцы, адной з яскравых і таленавітых прадстаўніц літаб’яднання «Маладняк», дакументы якой таксама захоўваюцца ў фондах БДМЛМ.

Спасылка на сайт Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.