Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі прэзентацыі навукова-папулярнага выдання «Захоўваць вечна: Старонкі мінуўшчыны і сучаснасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі»
27 лістапада 2023 г. у 15.00 у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (вул. Крапоткіна, 55, канферэнц-зала) адбылася прэзентацыя выдання «Захоўваць вечна: Старонкі мінуўшчыны і сучаснасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі».
Выданне прымеркавана да 85-гадовага юбілею Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі – самага вялікага ў краіне сховішча рукапісных (тэкставых і візуальных) дакументаў па гісторыі беларускага народа да 1917 г. Матэрыялы архіва ахопліваюць цэлы шэраг перыядаў гісторыі Беларусі – Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі і Часовага Урада. У кнізе ў навукова-папулярнай форме паказваецца развіццё архіўнай справы ў Беларусі з часоў старажытнасці да савецкага часу, функцыянаванне папярэднікаў архіва ў 1920–1930-я гг., а таксама яго гісторыя ад часу стварэння ў 1938 г. да арганізацыі ў сучасным выглядзе ў 1995 г. У ёй раскрываюцца таксама асноўныя напрамкі дзейнасці архіва і яго структурных частак, прычым падаюцца як гістарычная рэтраспектыва кожнага з іх, так і стан на сучасным этапе.
Перад гасцямі выступілі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў, дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў, намеснік дырэктара НГА Беларусі Ірына Каўганава, дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Андрэй Дзямянюк, дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы Андрэй Рыбакоў, загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці НГА Беларусі Сяргей Рындзін, намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці НГА Беларусі Яўген Глінскі, загадчык аддзела забяспячэння захаванасці дакументаў і фондаў НГА Беларусі Галіна Кутукова.
На прэзентацыю былі запрошаны заслужаныя ветэраны архіўнай службы, якім былі ўрачыста ўручаны асобнікі выдання.
Да мерапрыемства была падрыхтавана прэзентацыя, прысвечаная гісторыі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.
![]() |
1. Правядзенне прэзентацыі |
![]() |
2. Урачыстае ўручэнне юбілейнай кнігі дырэктару Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алегу Воінаву |
![]() |
3. Урачыстае ўручэнне юбілейнай кнігі Ларысе Лісавай |
![]() |
4. Урачыстае ўручэнне юбілейнай кнігі Ірыне Мазурэнка |
![]() |
5. Урачыстае ўручэнне юбілейнай кнігі загадчыцы архівасховішчам Соф’і Трацэўскай |
![]() |
6. Урачыстае ўручэнне юбілейнай кнігі Святлане Паўловіч |
![]() |
7. Урачыстае ўручэнне юбілейнай кнігі Галіне Барсуковай |
![]() |
8. Урачыстае ўручэнне юбілейнай кнігі загадчыцы аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Галіне Кутуковай |
![]() |
9. Урачыстае ўручэнне юбілейнай кнігі дырэктару Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Андрэю Дзямянюку |
![]() |
10. Урачыстае ўручэнне юбілейнай кнігі дырэктару Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы Андрэю Рыбакову |
![]() |
11. Адказны за выпуск юбілейнай кнігі намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Яўген Глінскі |