Аб правядзенні тэматычных заняткаў з навучэнцамі 9, 11 класаў ДУА «Скрыгалаўская сярэдняя школа Мазырскага раёна»
У рамках пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Установай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» і Дзяржаўнай установай адукацыі «Скрыгалаўская сярэдняя школа Мазырскага раёна» і ў рамках акцыі «Архівы – Школе», пілотнага праекта «Юны архівіст» 27 лістапада 2023 года , 11 класаў была праведзена віртуальная экскурсія «Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» – архіўная скарбніца».
Дадзеная экскурсія дала магчымасць навучэнцам наведаць установу дзяржаўнага архіва, зазірнуць у тыя куткі, якія схаваны ад вачэй звычайных наведвальнікаў – пабываць у архівасховішчах, прайсціся па службовых памяшканнях.
Падчас віртуальнай экскурсіі навучэнцы змаглі атрымаць мноства інфармацыі аб установе, аб паслугах, дакументальных багаццях, захаванасць якіх забяспечвае архіў.
Таксама ўвазе навучэнцаў была прадстаўлена прэзентацыя роднага горада – «Мазыр – горад на сямі ўзгорках», падрыхтаваная ў рамках праекта «Гарады Беларусі».