Адкрыты дыялог з моладдзю

27 лістапада 2023 года ў цэнтральным апараце Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз адбыўся адкрыты дыялог са студэнцкай моладдзю сталічных ВНУ, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю па юрыдычных спецыяльнасцях.

Сярод спікераў Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь С.М. Хаменка, Старшыня Цэнтральнага выбарчага камітэта I.В. Карпенка, Намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз А.М. Лашын.

Для гасцей дыялогавай пляцоўкі Нацыянальны архіў падрыхтаваў банэрную выставу «Геральдыка сучаснай Беларусі» і дакументальную выставу, прысвечаную асноўным этапам станаўлення беларускай дзяржаўнасці з пачатку XX стагоддзя. Для экспанавання былі адабраны дакументы з архіўных фондаў ЦК КПБ, Цэнтральнага Выканаўчага камітэта Беларускай ССР, Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, а таксама копіі эталонаў дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў прадставіў фатаграфіі, якія адлюстроўваюць асноўныя этапы станаўлення нашай дзяржавы.

Загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь М.А. Старасценка пазнаёміла з выставамі ўсіх прысутных.