27 лістапада 2023 года ў Дзяржархіве ў г.Глыбокае прайшла тэматычная гасцёўня «АРХІВАЖНА: гісторыя Глыбоччыны ў асобах»

27 лістапада 2023 года ў Дзяржархіве ў г.Глыбокае прайшла тэматычная гасцёўня «АРХІВАЖНА: гісторыя Глыбоччыны ў асобах».

Гэтая сустрэча завяршыла цыкл мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года міру і стварэння, якія прайшлі ва ўсіх архівах Віцебскай вобласці па ініцыятыве галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама і Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза дзяржаўных і іншых устаноў.

Гасцямі мерапрыемства былі старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Мікалаевіч Шубскі, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Міхайлаўна Цяліца, прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Марына Фёдараўна Быкава і Аксана Васільеўна Пашкевіч, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза дзяржаўных і іншых установаў Алена Васільеўна Няфёдава, і таксама старшыня і намеснік старшыні Смаленскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржустаноў і грамадскага абслугоўвання Расійскай Федэрацыі Надзея Аляксееўна Варашылава і Галіна Пятроўна Жураўлёва.

З дакладамі на мерапрыемстве выступілі супрацоўнікі Занальных Дзяржархіваў г.Глыбокае і г.Полацка, Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, а таксама работнікі Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея і Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі.