«Занятак ў рамках пілотнага праекту «Юны архівіст» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе», пілотнага праекта «Юны архівіст» і пагаднення аб супрацоўніцтве ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» з установай адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў», 9 лістапада 2023 года адбыўся занятак з навучэнцамі 3 курса.
Падчас занятка юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з правіламі работы ў чытальнай зале архіва, парадкам заказу спраў з архівасховішчаў, асаблівасцямі даследаванняў на аснове архіўных дакументаў, прыкладамі выкарыстання вопісаў і выпіскай архіўных спраў.
У практычнай частцы занятку навучэнцы змаглі ўбачыць, як адбываецца рэстаўрацыя дакументаў.