Юбілей ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне»

11 лістапада 2023 г.ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» адбыўся ўрачысты збор, прысвечаны 60-годдзю з дня ўтварэння госархіва.

З днём нараджэння прыйшлі павіншаваць архіў ветэраны архіўнай службы: Мартыненка С.В., Залеская Л.М., Паўлава Г.М., а таксама дырэктар установы «Жлобінскі раенны архіў» Бераснева Л.А., старшыня раеннай арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і другіх устаноў Дзячэнка О.М.

З віншавальным словам звярнулася дырэктар госархіва Дударава Г.А., якая расказала аб гісторыі ўстановы, асноўных дасягненнях у рабоце архіва, выказала словы падзякі калектыву і ветэранам архіўнай службы і пажадала ўсім здароўя, дабрабыту і творчых поспехаў.

Ветэраны архіўнай службы Мартыненка С.В., Залеская Л.М., Елісееў М.К., Целепнева Т.К. былі занесены ў Кнігу Пашаны госархіва.

Дырэктар Дударава Г.А. урачыста ўручыла ім пасведчанні аб гэтым факце і памятныя падарункі.

Архівіст аддзела справаводства, фарміравання НАФ і архіваў арганізацый Елісеева Ю.І. узнагароджана Ганаровай граматай раеннай арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і другіх устаноў.

Архівіст аддзела ўліку, забеспячэння захаванасці і выкарыстання дакументаў Слабоцкая Е.К. адзначана падзякай Жлобінскага раеннага выканаўчага камітэта.

Напярэдадні святочнага дня прайшоў факультатыў «Юны архівіст» з навучэнцамі сярэдняй школы №7 г.Жлобіна, на якім дзеці пазнаеміліся з гісторыяй стварэння госархіва ў г.Жлобіне. Навучэнцы падрыхтавалі віншавальныя паштоўкі для ветэранаў архіўнай службы з найлепшымі пажаданнямі.

Святочнае мерапрыемства прайшло ў цеплай абстаноўцы і завяршылася агульнай фатаграфіяй на памяць, якая займе заслужанае месца ў калекцыі фотадакументаў па гісторыі архіўнай службы ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне».