Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прэзентаваў выставы архіўных дакументаў у Міністэрстве ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
25 кастрычніка 2023 года ў Міністэрстве ўнутраных спраў адбылася сустрэча кіраўніцтва і супрацоўнікаў ведамства з Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь А.І.Шведам. У рамках дадзенага мерапрыемства Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў і прадставіў выставу архіўных дакументаў аб генацыдзе беларускага народа і банэрную выставу «Забыццю не падлягае».
Загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.А.Старасценка азнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства са шматлікімі дакументальнымі сведчаннямі злачынстваў нацыстаў у гады Вялікай Айчыннай вайны – актамі Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі, у якіх утрымліваюцца звесткі не толькі па шкодзе, прычыненай нямецка-фашысцкімі захопнікамі народнай гаспадарцы БССР, але і злачынствамі, здзейсненымі фашыстамі супраць грамадзянскага насельніцтва БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама судова-следчымі справамі на ваенных злачынцаў, трафейнымі дакументамі, уліковымі карткамі на беларусаў, вывезеных на прымусовыя работы ў Германію, фотадакументамі Рэспубліканскай камісіі аб злачынствах, учыненых нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Беларускай ССР і інш.
Выстава выклікала вялікую цікавасць ва ўсіх наведвальнікаў. Знаёмства з прадстаўленымі дакументамі, якія сведчаць аб страшных злачынствах і падзеях у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі, асабліва актуальна напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.