Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у тэматычным мерапрыемстве
Вечарына-ўспамін «Журналіст, пісьменнік, патрыёт» да 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Хазанскага адбылася ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя Ул.І.Леніна.
Хазанскі Уладзімір Якаўлевіч (1923-1989) больш за сорак гадоў працаваў у газеце «Чырвоная змена». На аснове даследаванняў і рэальных гісторый сведкаў ваенных падзей напісаў кнігі «Спытайце ў бяроз», «АСЯ» аб мужнасці і гераізме падпольшчыкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. У сваім нарысе «Гэта было пад Віцебскам» упершыню распавёў пра Обальскую падпольную арганізацыю, у якой былі дзеці і падлеткі. У іх ліку – Зіна Партнова.
Лісты, фатаграфіі Уладзіміра Хазанскага маюцца ў дакументах асабістага фонду «Сімановіч Давід Рыгоравіч – паэт, празаік, член Саюза беларускіх пісьменнікаў», які захоўваецца ў Дзяржархіве Віцебскай вобласці.