Правядзенне экскурсіі ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна для навучэнцаў 7 класа гімназіі №2 г.Гродна

26 кастрычніка 2023 г. у Год міру і стварэння і ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна праведзена аглядная экскурсія для вучняў 7 класа гімназіі №2 г.Гродна.

Школьнікам расказалі пра гісторыю стварэння архіва, склад дакументаў, правілы працы з дакументамі ў чытальнай зале архіва.

Навучэнцы наведалі выставачную залу, дзе іх азнаёмілі са створанымі стэндавымі выставамі, а таксама архівасховішчы, дзе ім расказалі пра рэжым захоўвання дакументаў.

У навукова-даведачнай бібліятэцы былі прадастаўлены для прагляду самыя раннія кніжныя выданні.

У лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў у рабят вялікую цікавасць выклікаў працэс рэстаўрацыі арыгіналаў архіўных дакументаў.