Візіт начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама А.С. Камалыева ў Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы

20 верасня 2023 года начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама А.С. Камалыеў правёў на базе Рэчыцкага райвыканкама асабісты прыём грамадзян па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі органаў юстыцыі. Пасля гэтага разам з кіруючым справамі райвыканкама С.А. Пташнік Арцём Сяргеевіч наведаў установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы», дзе пагутарыў з супрацоўнікамі і азнаёміўся з іх работай. Таксама для ганаровых гасцей была праведзена экскурсія па аддзелах і архівасховішчах установы.