18 верасня ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна прайшло пасяджэнне круглага стала «Сіла народа – у адзінстве» да Дня народнага адзінства, у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці.
18 верасня супрацоўнікі Дзяржархіва Бондарава А.М., Богуш К.В. і Буевіч Т.У. прынялі ўдзел у пасяджэнні круглага стала «Сіла народа – у адзінстве».
Буевіч Т.В., намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці, выступіла на пасяджэнні круглага стала з лекцыяй аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні далучаных да БССР у 1939 г. раёнаў Заходняй Беларусі, аб змяненні дадзенага дзялення ў 1944 – 1960 гг., аб даце ўваходжання заходніх раёнаў у склад Віцебскай вобласці, а таксама – аб месцах захоўвання архіўных дакументаў дадзеных рэгіёнаў за розныя перыяды часу.
Падчас выступлення была прадстаўлена схема адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення БССР у 1939 – 1941, 1944 – 1960 гг. Расказана аб сучасным адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні заходняй часткі Віцебскай вобласці. Агучана інфармацыя аб архівах, у якіх захоўваюцца дакументы аб гісторыі ўваходжання Заходняй Беларусі ў БССР у 1939 г., аб развіцці заходніх раёнаў рэспублікі.
Таксама расказана аб стварэнні сістэмы савецкіх органаў улады на далучанай тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1940 г.
![]() |
Выступленне намесніка дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Т.У. на пасяджэнні круглага стала «Сіла народа – у адзінстве» да Дня народнага адзінства, якое прайшло у Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна. |