16-17 верасня 2023 г. супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел у мерапрыемствах прысвечаных Дню народнага адзінства і Дню горада

16-17 верасня 2023 г. супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел у мерапрыемствах прысвечаных Дню народнага адзінства і Дню горада.

Калектыў абласнога архіва традыцыйна актыўна прымае ўдзел у гарадскіх і раённых культурна-асветніцкіх мерапрыемствах.

Дзень народнага адзінства, які сімвалізуе згуртаванасць і адзінства беларускага народа, дабрабыт і працвітанне краіны, для калектыву абласнога архіва з’яўляецца асаблівым святам патрыятызму і ўзаемадапамогі.

Асноўныя мерапрыемствы да Дня народнага адзінства і Дня горада праходзілі на плошчы У.І.Леніна і набярэжнай ракі Сож. Свята складалася з не толькі канцэртнай праграмы, але і розных экспазіцый пад адкрытым небам. Праграма святкавання была даволі шырокая, сабрала сапраўдных патрыётаў і аднадумцаў, неабыякавых людзей, якія любяць сваю краіну, свой горад. Насычаная культурная праграма нікога не пакінула абыякавым.