15 сентября 2023 г. в учреждении «Белорусский государственный архив научно-технической документации» было проведено мероприятие, приуроченное ко «Дню народного единства»

15 верасня 2023 г. ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» было праведзена мерапрыемства, прымеркаванае да дзяржаўнага свята «Дзень народнага адзінства», заснаванае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 г. № 206.

З дакладам, у якім былі разгледжаны ключавыя гістарычныя падзеі, якія садзейнічалі станаўленню Рэспублікі Беларусь у якасці суверэннай і незалежнай краіны, выступіў архівіст аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Гарнастаеў Н.А.

У верасні 1939 г. адбылася адна з самых знамянальных падзей нашай гісторыі – разарваны беларускі народ зноў стаў адзіным. У сваім выступленні Гарнастаеў Н.А. падкрэсліў важнасць Дня народнага адзінства для беларускага народа, паколькі ён з’яўляецца яшчэ адным напамінкам самадастатковасці і непахіснасці беларускай нацыі і яе дзяржаўнасці, фарміруе пачуццё дачынення да краіны і яе лёсу ў кожнага грамадзяніна.