3 жніўня споўнілася 170 гадоў з дня ўтварэння ў Віцебску першай прафесійнай пажарнай каманды
У сувязі з гэтай знамянальнай датай Антону Нікіфаравічу Юпатаву, вядучаму архівісту Дзяржархіва Віцебскай вобласці, аб’яўлена падзяка Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. 34 гады працоўнай біяграфіі А.Н. Юпатава было звязана са службай у органах і падраздзяленнях МНС. Акрамя гэтага, ён з’яўляецца аўтарам шэрагу кніг па гісторыі пажарнай службы на Віцебшчыне.