Наведванне БДАКФФД гісторыкам-генеалогам Аляксеем Білецкім

7 ліпеня ўстанову “Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў” наведаў гісторык-генеалог, гісторык ветэрынарыі і медыцыны, аўтар і ідэйны натхняльнік праекта па захаванні беларускай архіўнай спадчыны “Жніво”, кіраўнік праекта “Формула радаводу” Аляксей Сяргеевіч Білецкі. У час свайго выступлення перад калектывам Аляксей Білецкі расказаў пра валанцёрскія генеалагічныя праекты і рухі, а таксама пра магчымыя формы іх узаемадзеяння з архівамі. У дар архіву быў уручаны трэці нумар альманаха міжнароднага асветніцкага праекта ГенЭкспа «ФОТАДРАМА. Ратуем сямейныя фотаальбомы». У выпуску прадстаўлены шырокі погляд на ролю фатаграфіі ў генеалогіі, атрыбуцыю і гісторыю фота, рэстаўрацыю і правільнае захоўванне здымкаў. У сваім артыкуле, апублікаваным у выпуску, А.Білецкі выклаў патэнцыял візуальных крыніц у вывучэнні краязнаўства, генеалогіі і гісторыі паўсядзённасці. Асабістая ўвага нададзена БДАКФФД як важнай установе на постсавецкай прасторы для захоўвання візуальнай гісторыі.

 

Генеалог Аляксей Білецкі падчас выступу перад калектывам БДАКФФД
Галоўны захавальнік фондаў БДАКФФД Ала Канстанцінаўна Кот падчас уручэння навукова-папулярнага выдання аб БДАКФФД Аляксею Білецкаму
Галоўны захавальнік фондаў БДАКФФД Ала Канстанцінаўна Кот за абмеркаваннем будучых праектаў з генеалогам Аляксеем Білецкім