Сустрэча з Корж Вольгай Мікалаеўнай (унучкай Каржа Васіля Захаравіча) у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь

3 жніўня 2023 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з Корж Вольгай Мікалаеўнайунучкай Героя Савецкага Саюза, генерал-маёра Каржа Васіля Захаравіча.

Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш распавяла пра фотадакументальную выставу, прысвечаную Васілю Захаравічу, на якой прадстаўлены дакументы з асабістага фонду Каржа В.З., а таксама дакументы з фондаў дзяржаўных і партыйных органаў, фондаў партызанскіх фарміраванняў.

Намеснік дырэктара архіва Алена Уладзіміраўна Кушнова перадала Вольге Мікалаеўне копіі дзённіка Каржа В.З.

Вольга Мікалаеўна выказала падзяку Нацыянальнаму архіву Рэспублікі Беларусь за захаванне памяці пра Каржа Васіля Захаравіча і перадала ў архіў яго сямейную фатаграфію.

Сустрэча з Корж В.М. у архіве.
Корж В.М.
Перадача копій дзённіка Каржа В.З. Корж В.М.
Корж В.М. знаёміцца з фотадакументальнай выставай, прысвечанай Каржу В.З.