Аб адкрыцці выставы «Спорт у Беларусі»

Напярэдадні адкрыцця ў г.Мінску II Гульняў краін Садружнасці незалежных дзяржаў у Міністэрстве юстыцыі адбылася прэзентацыя выстаўкі «Спорт у Беларусі».

Выстаўка падрыхтавана Дэпартаментам па архівах і справаводстве і ўключае ў сябе копіі архіўных дакументаў з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў і Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі.

З выставай азнаёміліся работнікі Міністэрства юстыцыі. У ходзе экскурсіі ім былі прадстаўлены дакументы, якія адлюстроўваюць гісторыю спорту Беларусі ў розныя перыяды.

Дакументы да 1917 года асвятляюць дзейнасць у г.Мінску шахматнага гуртка, арганізацыю Мінскага аддзялення таварыства атлетыкі і фізічнага развіцця «Sanitas» і інш.

Дакументы аб гісторыі беларускага спорту савецкага перыяду расказваюць пра футбольныя і валейбольных спаборніцтвах на стадыёне «Дынама» ў 50 – 70-я гг. мінулага стагоддзя, аб правядзенні у Мінску спаборніцтваў у рамках маскоўскай Алімпіяды 1980 г., аб будаўніцтве рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы» і інш.

Асобным раздзелам на выставе прадстаўлены афіцыйныя геральдычныя сімвалы спартыўных федэрацый Рэспублікі Беларусь, а таксама нагрудныя знакі за дасягненні
у спорце.

На пытанні прысутных адказалі работнікі Дэпартамента па архівах і справаводстве, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Прысутных цікавіла, якія віды спорту атрымалі сваё развіццё ў розныя часовыя перыяды гісторыі Беларусі, ход будаўніцтва вядомых спартыўных аб’ектаў, дасягненні беларускіх спартсменаў на спаборніцтвах розных узроўняў і інш.

Выстава працягне сваю працу да заканчэння ІІ Гульняў краін Садружнасці незалежных дзяржаў.