Аб рабоце Гомельскага абласнога тэатра рускай драмы ў г.Магілёве

Вялікая Айчынная вайна прынесла ўстановам культуры БССР значныя страты. Былі страчаны тысячы кніг, музейных прадметаў, пацярпелі будынкі і матэрыяльная база музеяў, бібліятэк, тэатраў. Так, пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў высветлілася, што ў горадзе Магілёве ацалеў будынак тэатра, але адсутнічала трупа. У той жа час у горадзе Гомелі ёсць трупа, але разбураны будынак тэатра.

У адпаведнасці з пастановай Савет народных камісараў БССР (СНК БССР) ад 19 верасня 1945 года № 1436 было прынята рашэнне аб пераводзе трупы Гомельскага абласнога тэатра рускай драмы ў г.Магілёў.

Рашэннем выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 верасня 1945 г. № 950 «Аб выкананні пастановы СНК БССР ад 19 верасня 1945 года № 1436 па пытанні працы Гомельскага драматычнага тэатра ў гор. Магілёве» былі прыняты меры па рэалізацыі рашэння СНК БССР на практыцы.