Візіт у БДАКФФД фотакалекцыянера Дзмітрыя Сапрановіча
27 ліпеня ўстанову “Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў” наведаў калекцыянер, які захапляецца гістарычнай фатаграфіяй Дзмітрый Сапрановіч. Больш за 10 гадоў гісторык-аматар стварае і сістэматызуе лічбавыя копіі фотадакументаў, на якіх адлюстраваны віды горада Мінска, прамысловыя і грамадзянскія аб’екты, зафіксаваны факты развіцця савецкай аўтамабільнай прамысловасці і аўтамабільнага спорту за перыяд 1973 – 1994 гг. Для правядзення экспертызы каштоўнасці з мэтай далейшага прыёму на пастаяннае захоўванне ў фонды архіва Дзмітрый Сапрановіч перадаў каля 300 копій выяў.
У сваю чаргу архіў даў магчымасць наведвальніку азнаёміцца з базай данных фотадакументаў па тэме, якая яго цікавіць.
![]() |
Намеснік загадчыка аддзела фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Т.П. Далжанкова афармляе прыём ад Д.Сапрановіч дакументаў на часовае захоўванне |