Прадастаўленне Дзяржаўным архівам Брэсцкай вобласці дакументаў аб Пранягіне П.В. для тэлездымак

14 ліпеня 2023 г. Дзяржаўным архівам Брэсцкай вобласці былі прадстаўлены архіўныя дакументы аб удзельніку Вялікай Айчыннай вайны, партызане Паўле Васільевічу Пранягіне для падрыхтоўкі сюжэту тэлерадыёкампаніяй «Брэст» у рамках цыкла «Незабытыя Героі» пры ўдзеле пракуратуры Брэсцкай вобласці і музейных устаноў.

Пранягін Павел Васільевіч нарадзіўся ў 1916 годзе ў Татарстане. Вучыўся ў Казанскім дзяржаўным універсітэце на фізіка-матэматычным факультэце, працаваў настаўнікам.

У 1939 годзе быў прызваны ў Чырвоную армію. Першыя дні вайны сустрэў у баях пад Баранавічамі ў якасці камандзіра ўзвода разведкі. Патрапіўшы ў акружэнне, арганізаваў партызанскую групу ў Быценскім раёне. З мая 1942 г. – камандзір партызанскага атрада імя Шчорса.

У жніўні 1942 г. партызаны захапілі населены пункт Косава і нейкі час утрымлівалі ў сваіх руках. З Косаўскага гета ўдалося вызваліць больш за 200 яўрэяў. Таксама атрад Пранягіна дапамог групе яўрэяў уцячы са Слонімскага гета.

З красавіка 1943 г. – начальнік штаба Брэсцкага партызанскага злучэння.

Пасля вызвалення Брэстчыны працаваў загадчыкам Брэсцкага аблана, на нейкі час вярнуўся на радзіму, затым звязаў сваё жыццё з Брэстчынай. Настаўнічаў, працаваў дырэктарам школы ў Бярозаўскім і Баранавіцкім раёнах. У 1971 годзе выйшаў на пенсію і пасяліўся ў Брэсце.

Рашэннем Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 чэрвеня 1974 г. Пранягіну П.В. прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Брэста».

Павел Васільевіч памёр 1 снежня 1997 г., пахаваны на Гарнізонных могілках г. Брэста.

У Брэсце і Косава яго імем названы вуліцы.

 

Аўтабіяграфія Пранягіна П.В. 8 кастрычніка 1944 г. ДАБр. Ф. 1-П. Воп. 26. Д. 3162. Л. 5
2. Аўтабіяграфія Пранягіна П.В. 8 кастрычніка 1944 г. ДАБр. Ф. 1-П. Воп. 26. Д. 3162. Л. 5об.
3. Даведка-аб’ектыўка на Пранягіна П.В. Не раней за 1 кастрычніка 1944 г. ДАБр. Ф. 1-П. Воп. 26. Д. 3162. Л. 6.
4. Рашэнне Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 чэрвеня 1974 г. аб прысваенні Пранягіну П.В. звання «Ганаровы грамадзянін горада Брэста». ДАБр. Ф. 783. Воп. 3. Д. 802. Л. 64.
5. Рашэнне Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 чэрвеня 1974 г. аб прысваенні Пранягіну П.В. звання «Ганаровы грамадзянін горада Брэста». ДАБр. Ф. 783. Воп. 3. Д. 802. Л. 67.
6. Паведамленне аб смерці Пранягіна П.В. у газеце «Зара» за 4 снежня 1997 г.