Аб удзеле ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» ў навукова-практычнай канферэнцыі «Талачынскі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна (да 590-годзя першай згадкі Талачына ў пісьмовых крыніцах)»

15-16 чэрвеня 2023 года ў будынку Талачынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці адбылася навукова-практычная канферэнцыя «Талачынскі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна (да 590-гадзя першай упамінкі Талачына ў пісьмовых крыніцах)». Арганізатары канферэнцыі Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Талачынскі раённы выканаўчы камітэт.

Загадчыца аддзела выкарыстання дакументаў Дзяржархіва ў г.Оршы Нікуліна М.А. прыняла ўдзел у канферэнцыі, дзе выступіла з дакладам «Гісторыя і культура Коханаўскага раёна ў даваенны перыяд».