15 чэрвеня 2023 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі навучэнцы сярэдняй школы № 2 г. Віцебска, якія знаходзяцца ў профільным летнім аздараўленчым школьным лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей
Падчас экскурсіі дзеці азнаёміліся з гісторыяй архіўнай справы на Віцебшчыне, асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіва, атрымалі інфармацыю аб укараненні сучасных архіўных тэхналогій у практыку работы архіва, пабывалі ў адным з архівасховішчаў, атрымалі ўяўленне аб рабоце рэстаўратараў і мерапрыемствах па забеспячэнні захаванасці дакументаў у архіве.
![]() |
1. Падчас азнаямлення з архіўнымі выданнямі і справамі. |
![]() |
2. Падчас азнаямлення з прыёмамі рэстаўрацыі дакументаў. |
![]() |
3. У адным з архівасховішчаў. |