Аб перадачы на пастаяннае захоўванне відэадакументаў рэжысёра Аляксандра Аляксандравіча Карпава (малодшага)

У Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў вялікая ўвага надаецца рабоце з дакументамі асабістага паходжання.

15 чэрвеня 2023 года рэжысёр дакументальнага і мастацкага кіно, тэатра, сцэнарыст, аўтар паэтычных зборнікаў Аляксандр Аляксандравіч Карпаў перадаў на пастаяннае захоўванне ў БДАКФФД копіі відэадакументаў з запісамі рэпетыцый спектакляў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага «Рулетка», «Дзікунка», «Салодкагалосая птушка… з чалавечым голасам», інтэрв’ю артыстаў тэатра і А.А.Карпава.

Пачатак супрацоўніцтва архіва з вядомым рэжысёрам быў пакладзены ў 2022 годзе. Архіву былі перададзены кінадакументы: мастацкі фільм «Тата» («Дэбют»), дакументальны фільм «Таямніца энкаўстыкі», матэрыял пра мастака Хвасценка; відэафільмы «Хто там?», «Грэх ліцадзейства», «На залатым возеры», «Яўрэйскі анекдот», відэадакументы аб Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М.Горкага.

 

1. Рэжысёр А.А.Карпаў падчас падпісання дамовы дарэння
(15.06.2023, г. Мінск, Фота Л.В.Дубатоўка)
2. Кадр з відэадакумента “Падчас рэпетыцыйнага прагляду спектакля “Рулетка” паводле п’есы Э.С.Радзінскага “Старая актрыса на ролю жонкі Дастаеўскага” ў пастаноўцы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага (рэжысёр А.А.Карпаў) ) з удзелам народнай артысткі Беларусі Бэлы Амоўны Масумян у ролі Старой Актрысы, артыстаў Ганны Уладзіміраўны Маланкінай у ролі Паліны, Яўгена Міхайлавіча Лявонцьева ў ролі Фёдара»
(1996, Крыніца паступлення – А.А.Карпаў)
3. Кадр з відэадакумента «Падчас рэпетыцыйнага прагляду спектакля «Рулетка» паводле п’есы Э.С.Радзінскага «Старая актрыса на ролю жонкі Дастаеўскага» ў пастаноўцы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага (рэжысёр А.А.Карпаў (м. ) з удзелам народнай артысткі Беларусі Бэлы Амоўны Масумян у ролі Старой Актрысы, артыстаў Ганны Уладзіміраўны Маланкінай у ролі Паліны, Яўгена Міхайлавіча Лявонцьева ў ролі Фёдара»
(1996, Крыніца паступлення – А.А.Карпаў)
4. Кадр з відэадакумента «Падчас рэпетыцыі спектакля «Дзікунка» паводле п’есы Ж.Ануя ў пастаноўцы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага з удзелам рэжысёра Аляксандра Аляксандравіча Карпава (малодшага) і артыстаў тэатра» (1998, Крыніца паступлення – А.А.Карпаў)
5. Кадр з відэадакумента «Падчас рэпетыцыі спектакля «Салодкагалосая птушка… з чалавечым голасам» паводле п’есы Т.Уільямса, Ж.Кокто ў пастаноўцы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага з удзелам рэжысёра Аляксандра Аляксандравіча Карпава (м. і артыстаў тэатра заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Ганны Уладзіміраўны Маланкінай у ролі Прынцэсы Касманаполіс, Андрэя Уладзіміравіча Крывецкага ў ролі Чанса Уэйна»
(2012, Крыніца паступлення – А.А.Карпаў)