Аб мерапрыемствах у рамках акцыі «Архівы – школе» ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці
13 і 14 чэрвеня 2023 г. Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі дзве групы школьнікаў летняга лагера сярэдняй школы № 18 і група навучэнцаў 6-7 класаў летняга лагера сярэдняй школы № 16. Дзецям расказалі пра гісторыю архіва, пра напрамкі дзейнасці, склад і змест архіўных дакументаў.
Рабяты з задавальненнем паўдзельнічалі ў віктарыне «Як добра ты ведаеш гісторыю Брэста?», а затым наведалі архівасховішча і лабараторыю па рамонце і рэстаўрацыі дакументаў.
![]() |
1. Вучні 5-х класаў СШ № 18 падчас урока |
2. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Калустава Г.Д. расказвае дзецям аб дакументах акупацыйнага перыяду |
![]() |
3. Вучні 6-7 класаў СШ № 18 адказваюць на пытанні віктарыны «Як добра ты ведаеш гісторыю Брэста?» |
![]() |
4. Архівіст ΙΙ кваліфікацыйнай катэгорыі Якута Н.В. расказвае дзецям аб працэсе рэстаўрацыі дакументаў |
![]() |
5. Архівіст ΙΙ кваліфікацыйнай катэгорыі Сухарэвіч В.В. праводзіць віктарыну «Як добра ты ведаеш гісторыю Брэста?» з вучнямі 6-7-х класаў СШ № 16 |
![]() |
6. Вучні 6-7-х класаў СШ № 16 каля будынка архіва |