Аб праведзенай сустрэчы архівістаў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» з вучнямі 9 класа ДУА «Гімназія №10 г.Гомеля»

16 чэрвеня 2023 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» праведзены ўрок-экскурсія «архіўны свет» з вучнямі 9 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №10 г.Гомеля».

Для дзяцей была праведзена аглядная экскурсія па архіве і яго сховішчах, падчас якой яны даведаліся аб асноўных напрамках яго працы, складзе і колькасці захоўваемых дакументаў, змаглі азнаёміцца з самымі цікавымі з іх.

У рамках гэтага мерапрыемства архівісты прадэманстравалі прэзентацыю аб архіве, чытальная зала і дзеючыя выставы архіўных дакументаў і фатаграфій.

Фармат мерапрыемства быў абраны так, каб навучэнцы атрымалі магчымасць не толькі даведацца пра гісторыю архіва і ўбачыць разнастайнасць захоўваемых дакументаў, але і пазнаёміцца з тым, як трэба працаваць з дакументамі і як можна выкарыстоўваць вопыт архівістаў у паўсядзённым жыцці.