Аб перадачы памяшкання царквы ў в. Палыкавічы Дому інвалідаў

Афіцыйная палітыка савецкай дзяржавы ў адносінах да Рускай праваслаўнай царквы змянялася ў залежнасці ад гістарычнага перыяду. У 1943 годзе па асабістай ініцыятыве І.В. Сталіна аднаўляецца Маскоўская патрыярхія і ўтвараецца Савет па справах Рускай праваслаўнай царквы пры СНК СССР, з упаўнаважанымі прадстаўнікамі ў кожнай вобласці.

З 1944 па 1946 гады ўпаўнаважаныя праводзілі рэгістрацыю рэлігійных абшчын. Гэта дазволіла легалізаваць дзейнасць праваслаўных вернікаў. Аднак, пачынаючы з 1948 года, Савет па справах Рускай праваслаўнай царквы заняў больш жорсткую пазіцыю ў дачыненні да рэгістрацыі новых царкоўных прыходаў. Упаўнаважаным было дадзена даручэнне « старанна правяраць» усе заявы на рэгістрацыю прыходаў і не дапускаць дзейнасці незарэгістраваных святароў.

Прыкладам рэлігійнай палітыкі, якая змянілася, з’яўляецца прадстаўленая копія рашэння Магілёўскага гарвыканкама ад 4 жніўня 1949 года «Аб перадачы памяшкання царквы ў с. Палыкавічы, Магілёўскага раёна, Дому інвалідаў».

Аляксей Іванавіч Швыроў , архівіст I кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі
Спіс выкарыстаных крыніц:
Установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» (ГАМог), Фонд 765, Оп.1, Д. 17, Л. 73.