Супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі прынялі ўдзел у дне адчыненых дзвярэй
9 чэрвеня 2023 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі наведалі шэраг мерапрыемстваў, якія праводзяцца Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь у дзень адчыненых дзвярэй.
Загадчык аддзела забеспячэння захаванасці і ўліку дакументаў М.А.Міхайлава прыняла ўдзел у майстар-класе па ўліку і афармленні музейных прадметаў у фондах асабістага паходжання, арганізаваным для работнікаў архіўных устаноў.
Малады спецыяліст аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў А.С.Карасёва наведала экскурсію па архіве, у працэсе якой, разам з іншымі наведвальнікамі, азнаёмілася з работай архівасховішча і чытальнай залы.
Падчас экскурсіі работнікамі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь былі прадстаўлены сапраўдныя дакументы па гісторыі Беларусі, зборнікі архіўных дакументаў, падрыхтаваныя і выдадзеныя пры непасрэдным удзеле архіва.
Безумоўна, такія мерапрыемствы спрыяюць абмену досведам і ўсталяванню працоўных сувязяў паміж архіўнымі ўстановамі.