Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь наведалі прадстаўнікі ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама»

18 мая 2023 года ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» наведалі прадстаўнікі ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама».

Перад гасцямі з прывітальным словам выступіла намеснік дырэктара архіва Алена Уладзіміраўна Кушнова. Яна расказала аб асноўных напрамках работы архіва, яго публікацыйнай, выставачнай дзейнасці і мерапрыемствах, якія праводзяцца архівам у Год міру і стварэння.

Алена Уладзіміраўна звярнула ўвагу на інфармацыйны патэнцыял фондаў архіва пры вывучэнні гісторыі сям’і, а таксама на інтэрнет-праект «Партызаны Беларусі», створаны на аснове дакументаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, дзе можна знайсці звесткі аб сваяках, якія ўдзельнічалі ў партызанскім і падпольным руху.

Для прадстаўнікоў ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» і работнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь загадчык аддзела публікацый, кандыдат гістарычных навук Святаслаў Валянцінавіч Кулінок прачытаў лекцыю на тэму «Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

Для гасцей была арганізавана экскурсія па архіве, яны наведалі архівасховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў, дзе азнаёміліся з умовамі захоўвання дакументаў, а таксама дакументальнымі крыніцамі па гісторыі партызанскага руху, аб злачынствах нямецкіх акупацыйных улад супраць грамадзянскага насельніцтва, вывазе жыхароў БССР на прымусовыя работы і інш.

 

1. С.В.Кулінок выступае з лекцыяй «Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны»
2. Прадстаўнікі ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» і работнікі архіва падчас лекцыі
3. Прадстаўнікі ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» і работнікі архіва падчас лекцыі
4. А.У.Кушнова расказвае пра інтэрнэт-праект «Партызаны Беларусі»
5. Госці архіва знаёмяцца з фотадакументальнай выставай «Хатынь – святыня нацыянальнай памяці»
6. У архівасховішчы фондаў партызанскіх фарміраванняў
7. У архівасховішчы фондаў партызанскіх фарміраванняў