У БелНДІДАС выдадзены даведнік «Органы дзяржаўнай улады і кіравання Савецкай Беларусі (1917 – 1920 гг.)»

У БелНДІДАС выдадзены даведнік «Органы дзяржаўнай улады і кіравання Савецкай Беларусі (1917 – 1920 гг.)».

У даведніку прадстаўлены ў сістэматызаваным выглядзе звесткі аб вышэйшых і цэнтральных органах улады і кіравання Заходняй вобласці (кастрычнік 1917 г. – снежань 1918 г.), Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі (студзень-люты 1919 г., ліпень-снежань 1920 г.), Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі (люты-жнівень 1919 г.), а таксама некаторых губернскіх суб’ектах кіравання ў перыяд ад Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. да заканчэння на тэрыторыі Беларусі грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі (снежань 1920 г.).

Даведнік прызначаны для работнікаў сферы кіравання, архівістаў, навукоўцаў-даследчыкаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй дзяржаўнага будаўніцтва ў Беларусі.

Кошт асобніка даведніка без рассылкі – 44 рублі 85 капеек. Кошт з перасылкай – 48 рублёў 30 капеек.

Па пытаннях набыцця выданняў неабходна звяртацца ў БелНДІДАС па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, кабінет 15. Тэлефон для даведак: 286 02 05.