Аб удзеле ў рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» дырэктар архіва і вядучы архівіст аддзела камплектавання ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» 2 Мая наведалі комплекс-ансамбль у г. Магілёве і ўсклалі кветкі да помніка воінам-вызваліцелям 1941-1944 г.г., мемарыялу «Дзецям вайны», а таксама падпольшчыкам Магілёва, якія загінулі ў барацьбе з фашысцкімі акупантамі ў 1941-1945 г.г.