Урок мужнасці «Вайна. Перамога. Памяць…», прымеркаваны да Дня Перамогі, з вучнямі 5 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г.Гомеля імя Д.М.Пенязькова» ў рамках акцыі «Архівы-школе»

2 мая 2023 года напярэдадні Дня Перамогі супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» праведзены ўрок мужнасці «Вайна. Перамога. Памяць…» з вучнямі 5 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г. Гомеля імя Д.Н. Пенязькова».

У рамках акцыі «Архівы – школе» для навучэнцаў было арганізавана наведванне выстаў архіўных дакументаў і фатаграфій «Героі Гомельскай зямлі» і «1418 страшных дзён».

Акрамя гэтага для дзяцей былі прадэманстраваны відэасюжэты «Падпісанне акта аб капітуляцыі Германіі» і відэасюжэт «Аб Вялікай Перамозе».

У завяршэнні мерапрыемства школьнікі азнаёміліся з арыгіналамі асабістых спраў удзельнікаў Гомельскага палка народнага апалчэння, якія знаходзяцца на пастаянным захоўванні ў Дзяржаўным архіве, і даведаліся аб асноўных напрамках работы архіва ў ходзе праведзенай агляднай экскурсіі па архівасховішчы.