Аб удзеле супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў мерапрыемствах, прысвечаных 78-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
2 мая 2023 года напярэдадні 78-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» выехалі навесці парадак у памятнага знака «Доблесным воінам беларускага фронту, якія вызвалілі 26 лістапада 1943 года г.Гомель ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», дзе ўсклалі да яго кветкі і ўшанавалі хвілінай маўчання загінуўшых герояў.